uiip.bas-net.by ЗВОДНЫ ЭЛЕКТРОННЫ КАТАЛОГ
БІБЛІЯТЭК БЕЛАРУСІ
Гісторыя пошукаў Даведка
бел рус
Базавы пошук Пашыраны пошук Слоўнікі ДРНТІ Новыя паступленні

Каталог фарміруюць:

Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі:

Інтэгрыраваны пошук:

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК) – гэта нацыянальны інфармацыйны рэсурс, асноўны масіў якога фарміруецца буйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.

У ЗЭК прадстаўлены бібліяграфічныя запісы на кнігі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыё і відэадакументы, перыядычныя выданні.

Усе карыстальнікі незалежна ад іх месцазнаходжання атрымліваюць свабодны доступ у рэжыме рэальнага часу да бібліяграфічнай інфармацыі аб фондах вышэйназваных бібліятэк. У інфармацыі аб знойдзеным дакуменце ўтрымліваюцца звесткі аб месцы і шыфрах яго захоўванння.

Для інфармавання аб складзе фондаў бібліятэк рэгіёнаў рэспублікі функцыянуюць рэгіянальныя зводныя каталогі.

Рэкамендацыі па пошуку

Выберыце спосаб пошуку ў меню ўверсе, знайдзіце патрэбны дакумент. У апісанні дакумента будзе ўказана ў фондах якой з рэспубліканскіх бібліятэк ён захоўваецца.

Калі неабходны дакумент у іх адсутнічае, то можна прадоўжыць пошук у рэгіянальных зводных каталогах.

Жадаем поспеху ў рабоце ў Зводным электронным каталозе!